У Беларусь ужо прыехалі 350 хакейных заўзятараў. Большасць – з Польшчы

30.04.2014 - Новости

У Беларусь ужо прыехалі 350 хакейных заўзятараў. Большасць – з Польшчы

У Памежным камітэце Еўрарадыё расказалі, што пакуль праблем пры перасячэнні мяжы не было ні ў аднаго ўладальніка білета на чэмпіянат свету ў Мінску.

«Лічба прыязджаючых хакейных заўзятараў змяняецца. Але сёння раніцай ужо было прыкладна сотні тры з паловай», – расказвае Еўрарадыё прэс-сакратар Памежнага камітэта Аляксандр Цішчанка.

Бязвізавы ўезд для хакейных заўзятараў Беларусь адкрывае амаль за два тыдні да пачатку спаборніцтваў – 25 красавіка. Так што на дадзены момант да нас у краіну штодня прыязджае прыкладна сотня аматараў хакея. У Памежным камітэце кажуць, што большую частку заўзятараў пакуль складаюць… палякі.

«Больш за ўсё турыстаў пакуль прыехала з Польшчы. А так  ляцяць з Даніі, з Амерыкі і з Азіі. Геаграфія пакуль вельмі вялікая».

Цікава, што зборная Польшчы па хакеі ў Мінск не прыедзе. Сёлета нашы заходнія суседзі ўжо бралі ўдзел у першым дывізіёне чэмпіянату свету, выступаючы ў групе В. Спаборніцтвы прайшлі ў сярэдзіне красавіка ў Вільні, і палякі іх выйгралі, заваяваўшы права ў наступным годзе паспрачацца за пуцёўку ў элітную групу. Хаця розніца паміж коштам беларускай візы для палякаў (60 еўра) і мінімальным коштам квітка (8 еўра) шмат што тлумачыць.

Памежнікі кажуць, што сачыць за заўзятарамі ніхто не збіраецца – у Беларусь пусцяць любога, хто пакажа на мяжы актуальны квіток і пашпарт. Выключэнне будзе толькі для тых, каму забаронены ўезд у Беларусь.

«Калі ўезд забаронены, то такога чалавека, напэўна, не прапусцяць. Стоп-лісты ёсць і дзейнічаюць у любой краіне. Але я скажу вам так: пакуль ні ў аднаго чалавека праблем не ўзнікала».

Прыехаць па адным квітку ў Беларусь можна толькі адзін раз, і вельмі пажадана мець яго пры выездзе з краіны. Для паўторнага бязвізавага візіту спатрэбіцца ўжо іншы.

Як даведалася Еўрарадыё, для наведвання Беларусі замежным турыстам з 25 красавіка па 31 траўня не патрэбная не толькі беларуская віза, але нават абавязковая для атрымання візы медыцынская страхоўка. А Памежны камітэт нават стварыў на сваім сайце асобную старонку, дзе кожны заўзятар можа папярэдне зарэгістравацца – у такім выпадку яго знаходжанне на беларускай мяжы скароціцца да мінімуму. Першым такой паслугай скарыстаўся грамадзянін Эстоніі.

 

Рубрики: Визы Событийный Туризм

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах