У Беластоку пройдзе ІІІ Міжнародны кніжны кірмаш

09.04.2014 - Новости

У Беластоку пройдзе ІІІ Міжнародны кніжны кірмаш

11–13 красавіка ў Падляшскай Оперы і філармоніі ў Беластоку пройдзе ІІІ Міжнародны кніжны кірмаш. Як паведаміў Пётр Брысач, намеснік старшыні фонда «Суседзі», які разам з Операй з’яўляецца суарганізатарам мерапрыемства, на сёлетнім кірмашы будуць заўважныя беларускія выдавецтвы і беларускія аўтары, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пётр Брысач:

– З Беларусі будуць: выдавецтва Arche, выдавецтва «Кнігазбор», выдавецтва Віктара Хурсіка і выдавецтва «Галіяфы». Такім чынам, будуць чатыры выдавецтвы з Мінска. З Беларусі прыедзе Алесь Белы з прэзентацыяй сваёй кнігі «Белая Русь». Беларускую частку Падляшша будзе прадстаўляць Ганна Кандрацюк, аўтарка кнігі «Беларусь: любоў і маразм». Гэтую кнігу выдаў фонд «Суседзі».

Агулам у Міжнародным кніжным кірмашы ў Беластоку прымуць удзел каля 60-ці выдавецтваў, у тым ліку такія вядомыя, як «Агора», «Знак», «Літаратурнае выдавецтва». Медыйны патранат над мерапрыемствам узялі на сябе «Газета выборча», «Беластоцкае тэлебачанне» і «Радыё Беласток», а ганаровымі патронамі будуць: прэзідэнт Беластоку, маршалак Падляшскага ваяводства і Падляшскі ваявода.

Кастусь Бандарук

Рубрики: В Фокусе

Страны: Польша Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах