У Белавежскую пушчу завітае “Прызба-фэст”

19.07.2014 - Новости

У Белавежскую пушчу завітае “Прызба-фэст”

“Прызба-фэст” хочуць зарганізаваць у Белавежскай пушчы з беларускага боку з 8 па 10 жніўня. Яго ініцыятарам выступіў берасцейскі незалежны тэатр “Крылы Халопа” сумесна з прадстаўнікамі праекта USAID “Мясцовае прадпрымальніцтва і эканамічнае развіццё”. „Прызба-фэст” будзе праведзены ў рамках ініцыятывы па паляпшэнні працы аграэкатурызму ў Беларусі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Арганізатар “Прызба-фэсту”, акцёрка незалежнага тэатра “Крылы Халопа” Святлана Гайдалёнак распавяла пра ідэю стварэння пляцоўкі.

-  Ідэя гэтага “Прызба-фэсту” палягае на тым, каб выйсці па-за прасторы горада, памяшкання ды культурных пляцовак, пакінуць гэтую прастору, да якой усе так прызвычаіліся. Каб быць больш адкрытымі, бестурботнымі.

Экалагічны эксперыментальны фестываль будзе зарганізаваны на аграсядзібе “Залессе” ў Пружанскім раёне бліз беларуска-польскай мяжы. У рамках фэсту адбудуцца спектаклі, майстар-класы, канцэрты, дыскусіі і  прагляды фільмаў.

Рубрики: Фестивали Экологический Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах