У Белавежы адбылося традыцыйнае беларускае свята "Купалле"

09.07.2014 - Новости

У Белавежы адбылося традыцыйнае беларускае свята "Купалле"

5 ліпеня 2014 г. у Белавежа Падляскага ваяводства Польшчы адбылося традыцыйнае беларускае свята “Купалле”, якое праводзіцца на Беласточчыне ўжо 30 год запар і карыстаецца шырокай папулярнасцю сярод беларускай нацыянальнай меньшасці ў Польшчы, паведамляе МЗС РБ.

Арганізатарамі мерапрыемства выступілі Галоўнае праўленне Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы і упраўленне гміны Белавежа. Садзейнічанне ў арганізацыі свята аказана Культурным цэнтрам Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь ў Рэспубліцы Польшча, Міністэрствам адміністрацыі і цыфрызацыі Польшчы, Маршалкоўскім упраўленнем Падляскага ваяводства.

У мерапремстве прынялі ўдзел Пасол Беларусі ў Польшчы Аляксандр Авер’янаў, прадстаўнікі Пасольства Беларусі ў Варшаве і Генеральнага консульства Беларусі ў Беластоку, Гродзенскага аблвыканкама, кіраўнікі структур мясцовага самакіравання Падляскага ваяводства. Віншаванне з нагоды правядзення “Купалля” у Белавежы было даслана ад імя Міністра культуры Беларусі Б.Святлова.

Падчас свята адбыўся канцэрт, у якім прынялі ўдзел звыш 25 лепшых беларускіх мастацкіх калектываў з Падлясскага ваяводства, а таксама творчыя калектывы з Беларусі, у тым ліку ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы” (г.Гродна).

Рубрики: Праздники

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах