У Бельску (Польша) прайшла гістарычная рэканструкцыя Вялікага сойму ВКЛ 1564 года

24.06.2014 - Новости

У Бельску (Польша) прайшла гістарычная рэканструкцыя Вялікага сойму ВКЛ 1564 года

Ля бельскай Ратушы прайшла гістарычная рэканструкцыя вялікага сойму ВКЛ 1564 года. У час яе быў прачытаны ў арыгінале, на старабеларускай мове, «Бельскі прывілей» – дакумент, створаны менавіта ў час вялікага сойму ў Бельску. «Бельскі прывілей – гэта ўступ да ІІ Літоўскага статута», – кажа гарадзенскі гісторык Генадзь Семянчук, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– У першую чаргу гэты прывілей закончыў доўгі працэс рэформаў судовых і адміністрацыйных. Па вялікім рахунку, тыя рэформы рэалізаваныя сёння: незалежнасць суда, вялікая ініцыятыва самаўраду і самае галоўнае – павага да закона. Тады гэта было нармаванне паўсядзённага жыцця звычайнага грамадзяніна Вялікага княства Літоўскага.

Пасля прачытання дакумент быў перададзены выконваючаму абавязкі бурмістра горада Бельска Падляшскага  Яраславу Бароўскаму. Нагодай для мерапрыемства стала 450-я гадавіна Вялікага сойму.

* * *

Польска-беларуская гістарычная канферэнцыя ў Бельску Падляшскім. Значэнне ды шматбаковыя аспекты Вялікага сойму ВКЛ 1564 года абмяркоўваюць у Бельску Падляшскім гісторыкі з Польшчы ды Беларусі. «У час сойму зацверджаныя шматлікія дакументы», – кажа гарадзенскі гісторык Генадзь Семянчук:

– Вядома, што кароль і вялікі князь Літоўскі Зыгмунд Аўгуст, або Жыгімонт Аўгуст у традыцыі Вялікага княства Літоўскага, прыехаў да Бельска альбо раніцай, альбо пасля палудня 1 чэрвеня 1564 года. Пабыўшы па 5 чэрвеня, Зыгмунд Аўгуст падпісвае першы прывілей, які надае віцебскім мяшчанам.

Канферэнцыя «Вакол Бельскага сойму 1564 года» праходзіць у рамках святкавання 450-годдзя гэтай падзеі. Плануецца выдаць кніжку пра гэты сойм, у якой знойдуцца навуковыя матэрыялы, прадстаўленыя ў час канферэнцыі.

Давід Гайко. Фота аўтара.

Рубрики: Анимация

Страны: Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах