У Берасці адкрылася выстава керамікі і саломапляцення

23.10.2014 - Новости

У Берасці адкрылася выстава керамікі і саломапляцення

У выставачнай зале Берасцейскага абласнога грамадска-культурнага цэнтра адкрылася выстава, прысвечаная 120-годдзю з дня нараджэння народных майстроў Антона Такарэўскага і Веры Гаўрылюк, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Антон Такарэўскі – гэта патомны ганчар з Пружаншчыны, што спецыялізаваўся на вырабе чорнадымленай керамікі. А Вера Гаўрылюк стаяла ля вытокаў адраджэння традыцый саломапляцення ў Беларусі. Менавіта таму на выставе “Ад зямлі да сонца” прысутнічалі выключна саламяныя вырабы і чорная кераміка. Адзіны замежны ўдзельнік выставы – гэта кераміст з Беласточчыны Павал Пяхоўскі, ганчар у чацвёртым пакаленні, які распавядае, як звярнуўся да чорнадымленай керамікі.

- У мінулым годзе меў напружаную праграму, атрымаў стыпендыю. І мая задача палягала на стварэнні розных старых узораў. Практычна год працаваў з керамікай, дзякуючы чаму пазнаў іншыя старыя ўзоры, якіх дагэтуль у майго бацькі не бачыў.

Усяго на выставе экспануюцца працы 26 вядомых майстроў саломапляцення і керамікі. Акрамя сучасных твораў, можна агледзець вырабы саміх Антона Такарэўскага і Веры Гаўрылюк.

Алеся Лугавая

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах