У Берасці прайшлі дні нямецкай мовы і культуры

29.10.2013 - Новости

У Берасці прайшлі дні нямецкай мовы і культуры

Яны ладзіліся ў горадзе над Бугам з 18 да 27 кастрычніка. У рамках іх спявалі, прэзентавалі кнігі, спрабавалі гатаваць нямецкую ежу, глядзелі фільмы і гэтак далей

У Берасці падышлі да завяршэння дні нямецкай мовы і культуры, сообщает Беларускае Радыё Рацыя.

Яны ладзіліся ў горадзе над Бугам з 18 да 27 кастрычніка. У рамках іх спявалі, прэзентавалі кнігі, спрабавалі гатаваць нямецкую ежу, глядзелі фільмы і гэтак далей. Адна з галоўных арганізатараў мерапрыемстваў спадарыня Карын Краўз задаволеная вынікамі тыдня:

У нас ёсць пастаянныя людзі, якія нас падтрымліваюць. Няма ў нас магчымасці выдаткоўваць шмат грошай, таму мы заўсёды спадзяемся на добраахвотніка, які прыедзе да нас, каб штосьці паказаць і правесці разам з намі. І нашы спонсары – гэта інстытут, гэта людзі, якія ладзяць майстар-класы, гэта Алесь Сцяпанаў і Андрэй Хадановіч. У прынцыпе, мы задаволены.

Як адзначыў берасцейскі мовазнаўца Яўген Бяласін, на фоне правядзення тыдня нямецкай мовы і культуры не хапае такога ж беларускага тыдня ў Германіі, напрыклад, у горадзе-партнёры Берасця – Равенсбургу.

«Добра было б, калі прадстаўнікі ўлады знайшлі грошы і на прэзентацыю беларускай культуры за мяжою», – падагульніў суразмоўца.

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах