https://www.traditionrolex.com/8
<p>У Берасцейкім цэнтры моладзевай творчасці (ЦМТ) працуе абласная выстава мяккай цацкі. Працы ў асноўным прысвечаны навагодняй тэматыцы і традыцыйнаму беларускаму касцюму. Прадстаўленыя экспанаты яскрава дэманструюць, як розныя сыравінныя матэрыялы ў руках школьнікаў пераўтвараюцца ў арыгінальныя прадметы дэкору і незвычайныя падарункі, паведамляе <strong><a href="http://www.racyja.com/kultura/u-berastsi-prakhodzits-vystava-myakkaj-ts/"><u>Беларускае Радыё Рацыя</u></a>.</strong></p>

Мэта выставы цацак – не толькі прадставіць лепшыя працы вучняў творчых гурткоў, але і заахвоціць іншых дзяцей далучыцца да якога-небудзь з майстэрстваў. Сёння Берасцейкі ЦМТ прапануе магчымасць бясплатна займацца ў гуртках: вырабы з саломкі, лепка з гліны, шытво, вышыўка, маляванне, папяровая творчасць і інш. За год дзеці паспяваюць засвоіць адзін з відаў творчасці, а потым могуць працягваць займацца іншымі.

Абласная выстава цацкі працуе да 25 студзеня. А творчыя гурткі запрашаюць усіх жадаючых запісацца на заняткі новага семестра.

https://www.traditionrolex.com/8