У Бездзежы згулялі вяселле з нацыянальным каларытам

12.11.2013 - Новости

У Бездзежы згулялі вяселле з нацыянальным каларытам

Незвычайная дзея, якая адбывалася ў нядаўнія выхадныя на вуліцы аграгарадка Бездзеж, прыцягнула ўвагу многіх тутэйшых жыхароў. Маладая пара, што пажадала аформіць свае адносіны ў мясцовым музеі  «Бездзежскі фартушок», згуляла вяселле па свайму адмысловаму сцэнарыю, у святочным сялянскім адзенні пачатку мінулага стагоддзя: жаніх быў у льняных нагавіцах і вышытай сарочцы, галаву нявесты ўпрыгожваў старадаўні вэлюм-вяночак, паведамляе «Драгічынскі веснік».

Гледзячы на тое, некаторыя  з вяскоўцаў меркавалі, што ў іх населеным пункце здымаюць нейкі кінафільм. Але вяселле было сапраўдным. Па звестках кіраўніка спраў Бездзежскага сельвыканкама Інэсы Аляксееўны Каласей, адзначыць дату ўступлення ў шлюб у такім адметным стылі, з захаваннем старадаўніх традыцый і атрыбутаў, вырашылі малады ўраджэнец вёскі Застаўе Мікалай Паўлавіч Грэчка і яго нявеста з вёскі Чарнаўчыцы Брэсцкага раёна Алена Мікалаеўна Галалюк. У нацыянальных строях былі і іх бліжэйшыя сябры, якія падзяляюць  імкненне Мікалая і Алены да  падтрымання і захавання сваёй  нацыянальнай самабытнасці.

У гэткіх жа ўборах, у прыбранай на колішні лад коннай брычцы жаніх і нявеста паехалі і ў Бездзежскую Свята-Троіцкую царкву, дзе адбылося вянчанне маладых, якое правёў айцец Генадзь Воран. І раўнадушнымі такое вяселле з нацыянальным каларытам нікога не пакінула: адны назіралі за ім з цікавасцю, другія – з адабрэннем і ўсхваленнем, трэція – з настальгіяй аб найлепшай пары, аб маладосці, якая вяртаецца хіба што ва ўспамінах…

Галіна ШАФРАН

На здымку: жаніх  Мікалай Грэчка і яго нявеста Алена – у колішніх вясельных уборах.

Фота Максіма КАЛАСЕЯ

Рубрики: Эксклюзив

Страны: Беларусь


Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах