У Брэсце на памятнай шыльдзе ў гонар войска Суворава напісалі слова «кат»

26.06.2014 - Новости

У Брэсце на памятнай шыльдзе ў гонар войска Суворава напісалі слова «кат»

Невядомыя напісалі чорнай фарбай слова «кат», паведамляе Еўрарадыё.

Калі дакладна з'явіўся надпіс і ці быў ён прымеркаваны да нейкай канкрэтнай даты, невядома. Камень з шыльдаю знаходзіцца ў малалюдным месцы на беразе Мухаўца, дзе ў 1794 годзе войска Суворава фарсіравала раку.

Нагадаем, што палкаводзец Расійскай імперыі Аляксандр Сувораў напрыканцы XVIII стагоддзя падавіў нацыянальна-вызваленчае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі на тэрыторыі Беларусі.

Беларускія гісторыкі Уладзімір Арлоў і Генадзь Сагановіч, гаворачы пра Суворава, адзначаюць, што на працягу ўсёй сваёй кар'еры ён аддана служыў жандарскай палітыцы царызму і, дарэчы, не ўдзельнічаў ні ў адной абарончай вайне. І хоць для Расіі ён сапраўды выдатны палкаводзец, для Беларусі – найперш камандзір акупантаў.

Рубрики: Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах