У Брукліне беларусы ўзялі ўдзел у традыцыйным фестывалі культур

29.09.2014 - Новости

У Брукліне беларусы ўзялі ўдзел у традыцыйным фестывалі культур

28 верасня на Атлантык авеню ў Брукліне адбыўся саракавы фестываль «Атлантык Антык», у якім традыцыйна прынялі ўдзел парафія Кафедральнага сабора Кірылы Тураўскага і бруклінскі аддзел БАЗА, паведамляе Беларускае Радыё РАЦЫЯ.

Як і штогод, прыхаджане сабора гандлявалі беларускімі стравамі. Арганізатары мерапрыемства ўзнагародзілі парафію сабора як найстарэйшага ўдзельніка фестывалю шкляной памятнай граматай.

У рамках фестывалю ў грамадскай залі сабора адбыўся прагляд серыі дакументальных фільмаў Babylon-13 украінскага рэжысёра Юрыя Грузінава, адзнятых ім з кастрычніка 2013 года.

Пасля прагляду адбылася дыскусія з удзелам актывісткі ўкраінскага руху ў Нью-Ёрку Наталлі Стэльмах,старшыні Бруклінскага аддзела БАЗА Андрэя Асадчага і актывіста грузінскай дыяспары Леа Тактакішвілі. Мадэратарам дыскусіі быў Зміцер Шчыгельскі. Удзельнікі абмеркавалі паралелі паміж падзеямі ў Грузіі ў 2008 годзе і ва Украіне ў 2013–2014 і магчымыя ўрокі з іх для Беларусі.

Адзначаныя цікавасць грамадзян Украіны і Грузіі да стварэння Балта-Чарнаморскага саюза і важнасць люстрацыі асоб, што займалі высокія палітычныя пасты ў савецкія часы.

 
Belarusworld Baza

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах