https://www.traditionrolex.com/8

У сераду, 6 студзеня, у ваколіцах чэшскага населенага пункту Літаборж (Litobo?) перакуліўся турыстычны аўтобус, які перавозіў 49 чалавек з Беларусі — дзяцей і іх бацькоў, паведамляе радыё «Свабода».

Як паведаміла радыё «Свабода» консул Беларусі ў Чэхіі Ірына Стурма, у аўтобусе ехалі дзеці з бацькамі, яны вярталіся з экскурсійнай паездкі ў Прагу.

У выніку аварыі 11 дзяцей атрымалі раненні. На месца прыбыло некалькі брыгад «хуткай дапамогі», пажарныя і верталёт выратавальнай службы.

ДТЗ адбылося каля 11.00 мясцовага часу. Паводле папярэдняй версіі паліцыі, кіроўца недаацаніў складанасць умоў надвор’я — у краіне другі дзень снегапад — і занадта моцна разагнаўся.

«Турыстычны аўтобус з'ехаў з трасы, якую на той момант блакіравала аварыя, і пачаў аб’язджаць шашой ніжэйшай катэгорыі. На пласце размяклага снегу аўтобус занесла, і ён перакуліўся на правы бок на полі каля шашы», – сказала Эва Прахаржава, прэс-прадстаўнік паліцыі ў Нахадзе.

Спадарыня Прахаржава дадала, што тэст на ўжыванне алкаголю ў адносінах да двух кіроўцаў аўтобусу, які правяла паліцыя, даў адмоўны вынік.

«Пашкоджанні атрымалі 11 дзяцей ва ўзросце ад 12 да 16 гадоў. Аднаго 15-гадовага хлопчыка з цяжкімі траўмамі верталётам даставілі ў шпіталь. Яшчэ адна дзяўчынка такога самага ўзросту атрымала раненне сярэдняй ступені цяжкасці. Астатнія дзеці абышліся лёгкімі ранамі», — распавёў прадстаўнік службы «хуткай дапамогі» Кралавэградскага краю Чэхіі Іво Новак.

Усіх пасажыраў пажарныя перасадзілі ў службовы аўтобус, даставілі і размясцілі ў пасёлку Горжычкі (Ho?i?ky). З імі працуе псіхолаг. Паліцыя высвятляе абставіны ДТЗ.

https://www.traditionrolex.com/8