У Доме музеі І з'езда РСДРП працуе выстава «Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя»

11.02.2014 - Новости

У Доме музеі І з'езда РСДРП працуе выстава «Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя»

11 лютага 2014 года ў філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь «Дом-музей І з'езда РСДРП» пачне працу выстава «Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя», падрыхтаваная сумесна з музычна-гістарычным праектам Doux Souvenir.

ХІХ стагоддзе на тэрыторыі Беларусі адзначылася рознымі падзеямі ў грамадскім, палітычным жыцці (вайна з войскам Напалеона, паўстанні 1830–1831 і 1863 гадоў і г.д.). Але нягледзячы на войны і паўстанні, грамадска-сацыяльныя перамены, культурнае жыццё на старых літоўскіх землях не замерла, а, наадварот, развівалася пад уплывам заходняй і рускай культур.

Безумоўна, культура Беларусі адлюстроўвала сацыяльную структуру  грамадства. Складовымі часткамі яе былі магнацкая культура, памесна-дваранская культура сярэдняй і дробнай шляхты, культура мяшчан і насельніцтва гарадоў і мястэчак, сялянская культура.

ХІХ стагоддзе – гэта час  баляў, вытанчаных манер і рамантыкі. У пачатку стагоддзя заканадаўцам моды на нашых зямля, які шмат у чым паўплываў і на развіццё культуры больш позняга перыяду, быў ампір.

Ампір (ад фр. Empire style – «імперскі стыль») – стыль позняга (высокага) класіцызму ў архітэктуры і прыкладным мастацтве. Паўстаў у Францыі ў перыяд праўлення імператара Напалеона I; развіваўся на працягу трох першых дзесяцігоддзяў XIX стагоддзя.

Ампір знайшоў сваё адлюстраванне  не толькі ў архітэктуры, але і ў вопратцы, у першую чаргу шляхты і дваран. Заходняя культура прынесла з сабой не толькі некаторыя элементы адзення, інтэр’ера, а нават і правілы паводзін.

Пра гэты час пісалі Адам Міцкевіч, Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч, Уладзіслаў Сыракомля і іншыя. Але найбольш поўна разглядаемы намі перыяд быў адлюстраваны ў несмяротных творах Міцкевіча «Дзяды» і безумоўна – «Пан Тадэвуш».

Запрашаем Вас на выставу «Ампірны Мінск. Шляхецкая гісторыя», дзе можна будзе ўбачыць вялікую калекцыю бальных касцюмаў эпохі ампір, ваенныя мундзіры і грамадзянскую вопратку, а таксама прадметы побыту часоў «Пана Тадэвуша».

Акрамя таго, на выставе  будзе экспанавацца фотапраект Ганны  Юхнавец «Традыцыя ў сучаснасці».

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах