https://www.traditionrolex.com/8
<p>Каляды -- яскравая падзея народнага календара, якая нашла свае ўвасабленне таксама і ў папулярным музейным комплексе "Дудуткі”.</p>

З 25.12 па 07.01 наведвальнікаў чакае выстава прац настаўнікаў і вучняў сярэдне-спецыяльных вучэбных устаноў. Таленавітыя майстры прадстаўляюць свае фантазіі на тэму Каляднага цуда і Новага года. Змяніліся тэхнікі і формы, але матэрыялы засталіся традыцыйнымі: саломка, дрэва, гліна, папера. К урачыстаму адкрыццю выставы вучні прыхадской школы храма Святога Прарока Іаана Хрысціцеля падрыхтавалі падарунак- спектакль беларускага тэатра “Батлейка” ды святочныя калядныя песні. Разам з імі забаўлялі гасцей і вучні прыхадской школы Васкрасенскага прыхода г. Мінска, якія прадставілі ўвазе  гледачоў  не толькі прыгожыя песні, але і вельмі шчыры і павучальны спектакль “Маланья – галава баранья” М.С. Ляскова. Па заканчэнні ўрачыстага адкрыцця ўсіх прысутнічых чакаў майстар-клас па выцінанке ад вучняў школы №3 г. Мінска, якія першы раз прымалі ўдзел у выставе.

Падвядзенне вынікаў выставы адбудзецца  7 студзеня ў двух намінацыях: “Жывапіс.Рысунак. Кампазіцыя” і “Дэкаратыўна прыкладное мастацтва”. Па выніках галасавання гасцей выставы  будзе уручаны прыз “Сімпатый гледачоў”.

https://www.traditionrolex.com/8