У Дзятлаўскім музеі прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў"

08.01.2014 - Новости

У Дзятлаўскім музеі прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў"

У адной з выставачных залаў Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея прайшла прэзентацыя міні-праекта "Чамадан сямейных традыцый і каштоўнасцяў", над якім некалькі месяцаў працавалі школьнікі раёна, сообщает Region4.by.

Гэта другі па ліку этап раённага доўгатэрміновага сумеснага праекта "Музей у чамадане", распрацаванага ў межах раённай праграмы выхавання школьнікаў. Яго на працягу 2012-2015 гадоў рэалізуюць музей і аддзел адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама.

Шмат цікавых экспанатаў прадставілі школьнікі ў сваіх чамаданах-музеях.

Напрыклад, у чамадане Гезгалаўскай сярэдняй школы змясціліся такія экспанаты, як "Зборнік арыфметычных задач" І. Верашчагіна, 1905 года выдання, "Практычныя практыкаванні ў алгебры" А. Больмана, 1865 года выдання, альбом фотаздымкаў. А чамадан сямейных каштоўнасцяў СШ №3 г. Дзятлава прадставіла сям'я Шавель. Самае каштоўнае тут — "Евангелле ад Мацвея" 1891 года выдання, якое перадаецца з пакалення ў пакаленне па жаночай лініі. У іншых чамаданах-музеях таксама было шмат цікавых і старых экспанатаў.

Сямён САВАНЕЦ

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах