У Гародні Чэславу Немену прысвяцілі філатэлістычную выставу

31.05.2014 - Новости

У Гародні Чэславу Немену прысвяцілі філатэлістычную выставу

Больш за 30 калекцый з Беларусі і Польшчы можна пабачыць на філатэлістычнай выставе, якая адкрылася на гарадзенскім паштамце. Гарадзенскія філатэлісты прадставілі свае зборы на розныя тэмы: народныя строі і рэлігія, ровары і птушкі. А іх польскія калегі пашырылі і паказалі свае зборы па спорце і раслінам. У дзень правядзеня выставы прайшло адмысловае гашэнне і быў выраблены канверт, на якім змешчаны профіль славутага выканаўцы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Пра выставу распавядае сябра журы і адзін са старэйшых гарадзенскіх філатэлістаў Лявон Карповіч:

Вельмі задаволены, што наш зямляк Чэслаў Немен сёння ў цэнтры ўвагі многіх людзей. Ён гэта заслужыў. Бо нарадзіўся на нашай зямлі, дзяцінства правёў на нашай зямлі. І цяпер на канверце мы маем яго партрэт, мы маем спецгашэнне. І гэтыя філатэлістычныя матэрыялы разойдуцца па ўсім свеце. Гэта вельмі важна. Гэта свята для філатэлістаў.

Выстава сабрала больш за сотню зацікаўленых гарадзенцаў, а напрыканцы афіцыйнай часткі на гашэнне завіталі раварысты, што ехалі з адмысловым рэйдам з Беластока ў Старыя Васілішкі, на радзіму Чэслава Немена.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах