<p>22 сакавіка ў Вязынцы адбудзецца традыцыйнае Гуканне вясны.</p>

У праграме загукальныя песні, веснавыя карагоды, моладзевыя і дзіцячыя гульні, танцы і кірмаш рамёстваў. У свяце прымуць удзел гурты «Горынь», «Гасцінец», «Варган», «Мярэжа», «Верас» і «Талака», «Калыханка», «Паўночная Сухадроўка», музыкі Дзяніс Сухі, Стась Чавус, Раман Яраш, Вераніка Анцілеўская, Алена Мялешка, Кася Радзівілава, Яўген Барышнікаў, Віктар Шыпкоў, капэля «Дзвіна», клуб традыцыйнага танца «Сіта».

У гэтым годзе да свята далучыцца арганізацыя «Ахова птушак Бацькаўшчыны» і пякарня ?ORNY (ЖОРНЫ), дзеці са студыі «Першацвет». Таксама будзе працаваць кухня з блінчыкамі, гарбатай, мёдам і птушкамі-булачкамі! Вітаюцца традыцыйныя строі.

   Пачатак мерапрыемства а 13 гадзіне. Удзел у свяце вольны, але для ўваходу на тэрыторыю музея трэба будзе набыць уваходны квіток. Кошт квіткоў у музей:

10 000 – дарослыя;

7000 – студэнты;

5000 – дзеці.

   Ведзень Віктар