<p>У гарадзенскай харальнай сінагозе прайшоў вернісаж выставы постэраў і карцін пад назвай “Сінагогі Беларусі”. Галоўная ідэя выставы – паказаць аскепкі дойлідства габрэйскай культуры, якія яшчэ можна выратаваць. Сінагогі, якія яшчэ захаваліся, патрабуюць неадкладнай рэстаўрацыі і кансервацыі, паведамляе <strong><a href="http://www.racyja.com/kultura/u-garodni-adkrylasya-vystava-sinagog/">Беларускае Радыё Рацыя</a>.</strong></p>