У Гародні адкрылася выстава Васіля Мартынчука

11.06.2014 - Новости

У Гародні адкрылася выстава Васіля Мартынчука

Чарговая выстава вядомага гарадзенскага мастака Васіля Мартынчука прысвечана падарожжам.

На выставе прадстаўлены не толькі карціны, але і дэкаратыўныя распісныя талеркі і скульптура малых формаў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Падчас адкрыцця можна было пачуць музычныя творы, выкананыя Уладзімірам Захаравым на лютні.

Пра выставу распавядае мастак Васіль Мартынчук:

- Паколькі зараз на вуліцы лета, амаль усе летам хто далёка, хто блізка падарожнічаюць. Таму я выставу прысвяціў, хутчэй гэтым я натхніўся, падарожжам. Падарожжы – гэта такая свабодная тэма. Лёгкая. Паветраная. Можна многія рэчы з імі спалучыць. Таму я лічу, што падарожжа ў творчасці і проста ў жыцці чалавека грае важную, аздараўляльную ролю.

Выставу можна наведаць у гарадзенскай галерэі “Крыга” да 30 чэрвеня.

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах