У Гародні адкрылася выстава, прысвечаная паломніцтву Яна Паўла ІІ (+ фота)

24.04.2014 - Новости

У Гародні адкрылася выстава, прысвечаная паломніцтву Яна Паўла ІІ (+ фота)

Фатаграфічная выстава, на якой прадстаўлены тузін здымкаў пра паломніцтва Папы Яна Паўла ІІ у Польшчу ў 1991 годзе, адкрылася ў Генеральным консульстве Польшчы ў Гародні, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Здымкі распавядаюць не толькі пра Папу-паляка, але паказваюць і беларусаў, якія ўдзельнічалі ў першай пілігрымцы Папы па роднай краіне.

У гэтай пілігрымцы яшчэ ў якасці семінарыста браў удзел дапаможны біскуп Гарадзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які падзяліўся сваімі ўспамінамі:

– Знайшлі аўтобус і кіроўцу, заехалі са сваім рэктарам Станіславам Кучынскім, напісалі такі білборд-транспарант, што Grodno czeka Papie?a. Бачу, сёння ёсць яны на фотаздымках, радуецца чалавек, бо я там быў, я гэта ўсё назіраў, адчуваў. Цяпер памяццю туды, у Беласток 1991 года, і слухаю словы Святога Айца Яна Паўла ІІ, калі ён казаў: «Адкрывайце дзверы, не бойцеся, Хрыстос прыходзіць, каб прынесці вам супакой і радасць».

Аўтарамі здымкаў з’яўляюцца польскія фатографы Пётр Савіцкі і Анджэй Сакульскі. Выстава падрыхтавана Генеральным консульствам Рэспублікі Польшча ў Гародні і адміністрацыяй горада Беластока.

Ігар Мікалаеў, Гародня

Фота аўтара

Рубрики: Выставки

Страны: Польша Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах