У Гародні аднавіліся працы па рэстаўрацыі старажытнай кірхі

26.03.2014 - Новости

У Гародні аднавіліся працы па рэстаўрацыі старажытнай кірхі

У Гародні пасля зімовага перапынку вярнуліся да рэканструкцыі старажытнай кірхі. Зараз з усталяваннем стабільнага цёплага надвор’я працы пачаліся нанова.

Пра рэканструкцыю Беларускаму Радыё Рацыя распавядае пастар евангелічна-лютэранскай абшчыны Уладзімір Татарнікаў:

Калі казаць пра рамонтныя працы ў кірсе, то ўжо цалкам зроблены фундамент. Як толькі плюсавая тэмпература будзе пастаяннай, прыйдуць будаўнікі і будуць тынкаваць сцены. На наступным тыдні, канец сакавіка – пачатак красавіка, прывязуць арган для нашай кірхі, які на гэтым тыдні праходзіць працэс разборкі і запакавання. У панядзелак–аўторак наступнага тыдня ён ужо мусіць быць тут.

Па словах Уладзіміра Татарнікава, набыты ў Германіі арган ўпершыню загучыць у храме 7 чэрвеня, калі ў горадзе будзе адбывацца Фэст нацыянальных культур.

Рубрики: В Беларуси

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах