У Гародні адзначылі 100-годдзе старэйшага кінатэатра

30.10.2014 - Новости

У Гародні адзначылі 100-годдзе старэйшага кінатэатра

Гарадзенскія ўлады правялі святкаванне 100-годдзя самага старога ў горадзе кінатэатра. У 1915 годдзе кінатэатр атрымаў назву «Эдэм», але на працягу ста гадоў свайго існавання яна мянялася некалькі  разоў, пакуль пасля Другой сусветнай вайны не стала «Чырвонай Зоркай», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На святкаванне гарадзенцам паказалі працяг эпапеі пра гарадзенскую вёску – «Белыя Росы. Вяртанне». На паказ завітаў літоўскі акцёр Юозас Будрайціс, які выканаў у фільме галоўную ролю.

Пра гісторыю кінатэатра распавяла спецыяліст па гісторыі гарадзенскага кіно гісторык Таццяна Касатая:

– Ён быў пабудаваны яшчэ ў 1914 годзе, але яго ўрачыстае адкрыццё адбылося пазней на год, у 1915-м, таму можна сказаць, што ў яго два юбілеі. Гэты кінатэатр быў незвычаны тым, што ён быў пабудаваны па спецыяльным праекце – гэта была спецыялізаваная кінатэатральная забудова. Гэта першая такая забудова на тэрыторыі нашага горада, таму ён вылучаецца сярод астатніх кінатэатраў. Адкрыццё адбылося тады, калі Гародня была пад акупацыяй падчас Першай сусветнай вайны ў жніўні 1915 года.

Таццяна Касатая неаднаразова звярталася да кіраўніцтва з прапановай дапамагчы ў арганізацыі святкавання юбілея, аднак яе прапановы былі адкінуты.

Рубрики: Акции В Беларуси


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах