У Гародні можна пабачыць «Нашы храмы»

17.02.2014 - Новости

У Гародні можна пабачыць «Нашы храмы»

У Гародні пачаліся мерапрыемствы трынаццатага міжнароднага фестывалю праваслаўных песнапенняў «Каложскі дабравест». Народны фотаклуб «Гродна» прапанаваў вернісаж сваіх работ па тэме «Нашы храмы». Ён разгарнуўся ў абласным цэнтры народнай творчасці, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажа дырэктар фэстывалю Уладзімір Лябедзкі:

– Ужо некалькі год запар мы супрацоўнічаем не толькі з клубам «Гродна», але раней былі адкрыцці выстаў дзіцячых малюнкаў з мастацкай школы. Можа, гэта такая форма пачынання фестывальных мерапрыемстваў, якая дапамагае плаўна ўвайсці і падыйсці да таго, што будзе гучаць у сераду, у чацвер, у пятніцу і на заключным канцэрце ў суботу.

Творчасць сяброў фотаклуба «Гродна» прызнаная не толькі ў нашай краіне, але і па-за яе межамі. Сярод іх аматары, якія дасягнулі высокай якасці працы з фота. Пераканацца будзе можна, наведаўшы выставу ў абласным цэнтры народнай творчасці.

Якуб Сушчынскі

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Фестивали

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах