У Гародні пачала працу выстава-кірмаш «Еўрарэгіён Нёман – 2014»

06.09.2014 - Новости

У Гародні пачала працу выстава-кірмаш «Еўрарэгіён Нёман – 2014»

Гародню наведалі прадстаўнікі Падляшша, якія прымаюць удзел у працы турыстычнага кірмашу ў рамках ХVІ Рэспубліканскай выставы «Еўрарэгіён Нёман – 2014», паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Польскі бок разлічвае атрымаць пэўны эфект ад удзелу ў кірмашы. І галоўнай мэтай з’яўляецца стварэнне трансгранічных турыстычных маршрутаў. Кажа прадстаўніца дэлегацыі з Падляшша Гражына Сабэцкая:

–  Падляшскае ваяводства мае вялікую сетку роварных сцежак. Гэтыя сцежкі даходзяць да мяжы, а за ёй іх ужо няма. Было б выдатна, каб на беларускім баку такія сцежкі паўсталі. І пра гэта будзем размаўляць. Гэта будзе прыярытэтам нашай працы ў наступным годзе.

На кірмашы прадстаўлены турыстычныя арганізацыі Аўгустова, прыватныя фірмы і прэзентацыі  Беластока і  Сувалак.

Удзел у выставе прымаюць прадпрыемствы і вытворцы не толькі з Гарадзеншчыны і Беларусі, але і госці з замежжа. Асноўнай мэтай удзельнікі бачаць набыццё новых гандлёвых кантактаў.

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Выставки Международное Сотрудничество

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах