У Гародні паштоўкам да святаў прысвяцілі выставу

05.03.2014 - Новости

У Гародні паштоўкам да святаў прысвяцілі выставу

Гарадзенскі музей рэлігіі адкрыў выставу «Вестачка да свята», прысвечаную паштоўкам на розныя святы. Старажытныя паштоўкі з канца XIX-га стагоддзя распавядаюць пра Каляды і пра Дзень анёла, а савецкія – пра 8 Сакавіка і пра 23 Лютага. На адкрыцці выставы адбылося невялікае прадстаўленне: дзеці расказвалі пра розныя святы, а маленькі хлопчык у выглядзе старажытнага паштальёна разносіў паштоўкі, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Кажа супрацоўніца музея Таццяна Вераб'ёва:

– Гэта паштоўкі, якія адпраўлялі нашы прабабулі і прадзядулі ў канцы XIX і пачатку XX стагоддзя з віншаваннем на Раство Хрыстова, на Вялікдзень. Вельмі шануемым святам быў Дзень анёла, або дзень імянінаў. Тут таксама вы знойдзеце такія віншавальныя паштоўкі пачатку XX стагоддзя.

На выставе таксама прадстаўленыя паштоўкі са сбораў гарадзенскіх калекцыянераў Януша Паруліса ды Яна Лялевіча.

Фота Савелія Малчанава

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах