У Гародні прэзентавалі кнігу пра Беларускі музей у Гайнаўцы

15.11.2014 - Новости

У Гародні прэзентавалі кнігу пра Беларускі музей у Гайнаўцы

У Гарадзенскім гісторыка-археалагічным музеі прадставілі Беларускі музей з Гайнаўкі, што на Падляшшы, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Прэзентавалася кніга «Беларускі музей у Гайнаўцы. 30 гадоў – гісторыя – факты – людзі» пад рэдакцыяй Тамаша Ціханюка.

– Перадусім хочам паказаць, што ў Польшчы, недалёка ад мяжы з Беларуссю, існуе такая ўстанова, як Беларускі музей – асяродак беларускай культуры. Мінула 30 гадоў гэтай прыгожай ідэі. Чаму беларусы ў Беларусі павінны не ведаць пра тое, што ёсць нешта такое, што дзейнічае ў розных напрамках? Тут не толькі вядзецца праца па захаванні нашай спадчыны, а таксама робіцца прамоцыя сучаснай беларускай культуры, сучаснага мастацтва.

Сустрэча і выстава, на якую прыйшло некалькі дзясяткаў гарадзенцаў рознага ўзросту, стала адной з частак сумеснага праекта, арганізаванага двума музеямі, Гарадзенскім і Гайнаўскім, супольна з Культурным цэнтрам Амбасады Рэспублікі Беларусь у Польшчы.

Рубрики: Музеи Презентации

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах