Гарадзенскі дзяржаўны Музей рэлігіі адкрыў выставу, прысвечаную Мікалаю Цудатворцу

20.02.2014 - Новости

Гарадзенскі дзяржаўны Музей рэлігіі адкрыў выставу, прысвечаную Мікалаю Цудатворцу

Гарадзенскі дзяржаўны Музей рэлігіі адкрыў выставу, якую прысвяцілі Мікалаю Цудатворцу, святому, якога шануюць паўсюль ў хрысціянскім свеце. Складальнікі выставы кажуць, што ў Беларусі няма ніводнага храма, ніводнай хрысціянскай сям’і, дзе на пачэсным месцы не знаходзіўся б абраз Міколы Угодніка.

Пра выставу і яе стварэнне Беларускаму Радыё Рацыя распавядае навуковая супрацоўніца Дзяржаўнага музея рэлігіі Ірына Ахотніцкая:

– На выставе знаходзіцца больш за 100 прадметаў. Сярод іх абразы, кнігі з песнапеннямі, прадметы, якія адлюстроўваюць вобраз святога Мікалая ў розных матэрыялах і тэхніцы – гэта і абразы на дрэве, хромалітаграфіі, меднае ліццё, іконы ў акладах, вышыўка.

Выстава прымеркаваная да ХІІІ Міжнароднага фестываля праваслаўных песнапенняў «Каложскі благавест». На яе адкрыцці выступіў хор праваслаўных святароў.

Фота Савелія Малчанава.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах