У Глыбоцкім раёне плануюць аднавіць парк у графскай сядзібе ў Залессі-Астроўне

05.12.2013 - Новости

У Глыбоцкім раёне плануюць аднавіць парк у графскай сядзібе ў Залессі-Астроўне

На Залесчыне Глыбоцкага раёна плануецца аднаўленне пейзажнага парка графскай сядзібы. Магчыма і стварэнне турыстычнага комплекса, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах краязнаўцы Рыгора Шарыпкіна, былая сядзіба старадаўняга роду Корсакаў у Залессі-Астроўне з’яўляецца адной з найважнейшых кропак на мясцовым краязнаўчым маршруце.

- Ад былой сядзібы амаль што нічога не засталося. Можна аднавіць пейзажны парк, ён даволі ў добрым стане, займае плошчу звыш васьмі гектараў. З пабудоваў, якія захаваліся на тэрыторыі сядзібы – гэта будынак графскай стайні, два жылыя будынкі, у якім дарэчы і зараз яшчэ жывуць людзі, і яшчэ рэшткі вадзянога млыну.

Як кажа Рыгор Шарыпкін, сядзіба ўпершыню згадвалася ў летапісах у 1540 годзе і належыла Баркалабу Корсаку. А ўвесь комплекс сядзібных пабудоваў быў узведзены ў другой палове 19 стагоддзя тагачасным гаспадаром.

Таццяна Смоткіна

Рубрики: Инфраструктура

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах