У Глыбокім паказалі «Беларусь у абдымках зорак»

24.09.2014 - Новости

У Глыбокім паказалі «Беларусь у абдымках зорак»

«Беларусь у абдымках зорак» – астрафотавыстава адкрылася ў Глыбоцкім цэнтры культуры. Аўтар выставы Віктар Малышчыц ствараў яе больш за два гады. Па яго словах, выстава ладзіцца для таго, каб паказаць прыгажосць нашай краіны ў незвычайным ракурсе – уночы, пры святле зорнага неба, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– Ніхто не спрабаваў здымаць сваю краіну пад зорным небам. Таму ў гэтай нішы я паспрабаваў заняць сваё месца. Праект яшчэ працягваецца, куточкаў у Беларусі шмат – за два гады ўсе не аб’едзеш. На дадзены момант у агульным праекце каля сотні здымкаў. І лічу, што за два з хвосцікам гады гэта не так і дрэнна.

Выстава «Беларусь у абдымках зорак» ужо праходзіла ў Мінску і Берліне. У Глыбокім яна будзе працаваць месяц.

Таццяна Смоткіна. Фота аўтаркі

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах