У Гродзенскім раёне пройдзе свята вяндліны

13.06.2014 - Новости

У Гродзенскім раёне пройдзе свята вяндліны

На свята вяндліны 15 чэрвеня запрашае аграгарадок Капцёўка, паведамляе «Гродзенская праўда».

Распачнецца свята а 13-й гадзіне тэатралізаванай праграмай. Пасля гасцей запросяць у каўбасную галерэю, на падворак галоўнага героя свята Копціча, дзе майстры падзеляцца сакрэтамі капчэння вяндліны і рыбы. Яшчэ больш рэцэптаў – у «Вяндлінным весніку». Самых маленькіх чакае пляцоўка «Вандроўка ў казку».

Таксама ў праграме песні ды танцы ў выкананні калектываў мастацкай самадзейнасці і ўдзельнікаў тэлепраекта «Ведай нашых». Завершыцца свята маладзёжнай танцавальнай праграмай «У рытме дыска».

Арганізатары мерапрыемства – аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Гродзенскага райвыканкама і Капцёўскі цэнтр культуры.

Таццяна Кузнячэнкава

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах