У Кіеве адкрылі помнік Міхаілу Жызнеўскаму

27.11.2014 - Новости

У Кіеве адкрылі помнік Міхаілу Жызнеўскаму

Беларуса Міхаіла Жызнеўскага ўшанавалі ордэнам Героя Нябеснай Сотні, як і двух іншых замежнікаў, якія загінулі на Майдане.

З Кіева паведамляе карэспандэнтка «БЕЛАРУСКАЕ РАДЫЁ РАЦЫЯ» Вольга Чарных:

– У Кіеве ўшанавалі памяць беларуса, які загінуў падчас трагічных падзей на Майдане Незалежнасці, Міхаіла Жызнеўскага. 26 лістапада яму быў усталяваны мемарыял на тым месцы, дзе ён загінуў. Таксама бацькі Жызнеўскага прыехалі ў Кіеў. Нагодай паслужыла рашэнне Пятра Парашэнкі пра наданне статусу героя Украіны ўсім героям Нябеснай сотні, акрамя грамадзянаў іншых краін, такіх як Міхаіл Жызнеўскі. Грамадская арганізацыя, якая займалася наданнем статусу герояў Украіны ўсім загінулым з Нябеснай сотні, запэўніла бацькоў Міхаіла Жызнеўскага, што будуць прадпрынятыя ўсе крокі, каб імя Міхаіла знайшлося на лісце Герояў Украіны, і Пётр Парашэнка падпісаў гэты указ. Будзем спадзявацца, што такім чынам гэтае пытанне будзе вырашанае.

Рубрики: К Сведению

Страны: Украина


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах