Падчас вечарыны, лідзяне пачулі гісторыі з жыцця Чэслава Немэна і яго самыя папулярныя песні ў выкананні даўняга сябра музыкі, саліста ансамбля “Трубадуры” - Пётра Кузняка.
Па словах музыкі, Чэслаў Немэн асабіста дазволіў яму выконваць свае песні з уласнай аранжыроўкай.
- Сапраўды гэта быў мой калега файны, ён цудоўна граў, цудоўна спяваў, цудоўна аранжаваў і граў на розных інструментах. Я хачу, каб ніхто Чэслава не забыў і для гэтага езджу з канцэртамі, спяваю песні, запісваю дыскі.