У Лідзе прэзентавалі кнігу “Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах”

15.06.2014 - Новости

У Лідзе прэзентавалі кнігу “Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах”

У літаратурным музеі імя Валянціна Таўлая ў Лідзе прайшла прэзентацыя кнігі “Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах”. Яна змяшчае ў сабе дзясяткі старых паштовак і фотаздымкаў, на якіх можна пабачыць, як выглядала Ліда ў часы Першай сусветнай вайны, у міжваенны перыяд, а таксама сучасны выгляд горада, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Па словах аўтара-краязнаўца Леаніда Лаўрэша, ў яго калекцыі каля 300 старых паштовак і фотаздымкаў з выявамі Ліды перашай паловы ХХ стагоддзя, якія яму хацелася б таксама выдаць:

- Я спадзяюся, што мы дойдзем да альбома, нават альбома поўнафарматнага, дзе будуць гэтыя паштоўкі. Як сёння казалі, фотаздымкі з жыцця горада, проста бытавыя нейкія сцэны, вельмі цікавыя ёсць фотаздымкі бытавыя гэтага горада. Калі знайсці такую гармонію ў тым будучым альбоме, дзе будзе шмат выяў і шмат цікавых тэкстаў на некалькіх мовах – гэта будзе добрай справай для горада.

Выданне кнігі “Ліда ўчора і сёння. Гісторыя горада ў выявах” стала вынікам супрацы Леаніда Лаўрэша і рэдакцыі “Лідскай газеты”, на старонках якой доўгі час выходзіла яго рубрыка “Ліда на старых фотаздымках”.

Рубрики: Музеи Презентации

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах