У Латвіі прагназуюць вялікую колькасць турыстаў з Беларусі

09.04.2014 - Новости

У Латвіі прагназуюць вялікую колькасць турыстаў з Беларусі

Прычын некалькі: сітуацыя ў Крыме, падобны клімат, адносна блізкае да Беларусі Балтыйскае мора. Як паведаміла Рацыі прадстаўніца Латвійскай дзяржаўнай агенцыі па развіццю турызма Аніта Прыедытэ, у 2013 годзе Латвію наведала на 37 % больш беларусаў, чым у 2012-м, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

– Гэтая тэндэнцыя павялічваецца. У выніку мы першы год прыйшлі на выставу з вялікім стэндам: нашы тураператары выказалі жаданне ўдзельнічаць. Я прагназую ў будучым далейшы рост, не толькі ў сувязі з Крымам, але ўвогуле, бо Прыбалтыка цікавая для беларускіх турыстаў.

Паводле Аніты Прыедытэ, на першы семінар, што быў праведзены напярэдадні выставы «Адпачынак – 2014» у латвійскім пасольстве ў Мінску, прыйшлі прадстаўнікі 86 беларускіх турыстычных фірм. Што не можа не сведчыць аб сапраўдным уздыме цікавасці да латвійскай Балтыкі.

* * *

Балтыка сёлета больш прывабная для беларусаў, чым Крым. На выставе «Адпачынак – 2014» амаль ніводнай згадкі пра Крым на стэндах кампаній. Затое відавочна павялічыліся прапановы на літоўскую, латышскую, эстонскую і польскую Балтыку. 

Як кажа дырэктарка адной з беларускіх турфірм Наталля Хадасевіч, інтарэс беларусаў да Крыма не тое каб знік, але кліентаў непакояць пытанні бяспекі падчас падарожжа па Украіне ў акупаваны Расіяй рэгіён:

– Змянілася, канешне, скіраванасць, больш выязджаюць на еўрапейскія накірункі. Многія туры ўжо ідуць праз Еўропу, бо праз Украіну не возім. Румынія, тая ж Балгарыя – усё ідзе праз Еўропу ў мэтах бяспекі нашых турыстаў.

Пры гэтым, як заўважыла Наталля Хадасевіч, крымскі накірунак яшчэ і падаражэе – транзіт па Расіі, пераезд на саму паўвыспу паромам дадае выдаткаў.

Рыгор Сапяжынскі

Страны: Латвия Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах