https://www.traditionrolex.com/8
<p>Упершыню, больш чым за 20 апошніх год у Мінску адбудзецца выстава рэтраматацыклаў.</p>

<p>Матацыкл для нашых бацькоў і дзядоў быў не толькі асноўным транспартным сродкам, матацыкл быў для іх велізарнай часткай жыцця. Пра матацыкл марылі, яго даглядалі, на ім ездзілі на «танцы», на ім спаборнічалі адзін з адным, ды і ці мала яшчэ чаго… Пачыналі звычайна з веласіпеда, пасля часам быў мапед і, як вяршыня мары, —матацыкл.</p>

На свеце ёсць незвычайныя людзі, якія з павагай адносяцца да рэтраматацыкла. Гэта аматары-калекцыянеры і рэстаўратары. І менавіта іх экземпляры ў рэстаўраваным і, што немалаважна, у захаваным стане будуць прадстаўлены на выставе. Шчырае дзякуй ім за гэта!

Чаму гэта выстава яшчэ і «пра людзей»? А таму што некалькі разоў на месяц на выставе будуць арганізаваны сустрэчы з аматарамі-калекцыянерамі, рэстаўратарамі, якія падзеляцца сваім вопытам, раскажуць пра свае матацыклы. Падрабязнасці – на retromoto.by

Асаблівасцю выставы будзе тое, што наведвальнікі змогуць не толькі ўбачыць матацыклы і аксэсуары, але і ў поўным сэнсе слова дакрануцца да іх: будзе арганізавана адмысловая фотазона, дзе можна сфатаграфавацца на матацыкле.

Таксама для дзяцей да 16 год будзе арганізаваны конкурс малюнка «Рэтра-Матацыкл» . Звяртаем увагу, што на конкурс могуць быць прадстаўлены работы як папярэдне падрыхтаваныя, так і намаляваныя на месцы.

Спадзяемся, што выстава стане цікавай і тым, чыя маладосць прайшла з матацыклам і на матацыкле, і тым, хто памятае дзядулін або бацькоўскі матацыкл, і тым – самым юным, хто бычыў іх (матацыклы), магчыма, толькі на фотаздымку.

Праграма выставы:

  • Матацыкл часоў 2-й сусветнай вайны (да 70-годдзя Перамогі)
  • Пасляваенныя матацыклы (50—80 гг. XX ст.)
  • Матацыклы айчынныя (ММВЗ)
  • Госці – італьянскія матацыклы
  • Сустрэчы з калекцыянерамі-рэстаўратарамі (упершыню)
  • Адмысловая фотазона
  • Конкурс дзіцячага малюнка «Рэтра-Матацыкл»

 

Сардэчна запрашаем на выставу, на якой будуць прадстаўлены матацыклы і мапеды не толькі масавай вытворчасці, але і рэдкія, а часам і ўнікальныя экземпляры для Беларусі!

 

Пачатак выставы 22 красавіка.                               

ГЦ «Скала», вул. Пятра Глебкі, 5, 2-і паверх.                           

Ст. м. «Спартыўная»                                                                

                                                                                            

Кошт: 60 000 — дарослыя

50 000 — студэнты і пенсіянеры

40 000 — дзеці ад 6 да 16.

Дзеці да 6 год – уваход вольны

 

https://www.traditionrolex.com/8