https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>16 верасня ў Мінску, на 2-м паверсе ГЦ АЛМІ, што месціцца ля студэнцкага гарадка, адкрывецца самы вялікі скаладром у Беларусі — «Трапецыя».</strong></p>

Скаладром — штучнае збудаванне для скалалажання. Скалалажанне дапамагае развіваць усе цягліцы цела. Гэта вельмі цікавы і развіваючы спорт, які дапаможа вам упэўнена адчуваць сябе ва ўмовах гор.

Мы пагутарылі з дырэктарам па развіццю Юрыем Якаўлевым пра даступнасць скаладрому і яго асаблівасці.

«Асаблівасць нашага скаладрому ў тым, што ён вельмі даступны,  распавядае Юра.  — У нас аптымальныя цэны, і мы працуем штодня з 10.00 да 23.00».

Скаладром падзелены на тры часткі: звычайны са страхавым матрацам, дзіцячы і складаная частка з ухіламі. Таксама ў залежнасці ад нумару і колеру вызначаецца складанасць праходжання «скал».

Стандартная скала мае вышыню каля 4,2 м. Самыя цяжкія — 6 м.

Стандартныя скалы

Злева — высокія скалы, справа — дзіцячыя

Што тычыцца цэн, то ў дзень адкрыцця ўваход на ўвесь дзень будзе каштаваць 100 тыс. У далейшым, да 31 кастрычніка, — 150 тыс.

«Тым, хто прыйдзе першы раз, будзе цяжка разабрацца. Мы рэкамендуем не рызыкаваць і ўзяць у дапамогу трэнера. Таксама вам спатрэбіцца спецыяльны абутак для заняткаў. Да 31 кастрычніка вы можаце цэлы дзень вучыцца з трэнерам у спецыяльным абутку за 250 тысяч», — кажа дырэктар. Ад пачатку лістапада кошты стануць вышэйшымі.

Спецыяльны абутак для скалалажання. Ёсць усе памеры

«Паколькі ў нас ёсць дзіцячая зона, мы плануем ладзіць святкванні дней нараджэння і іншых мерапрыемстваў. Таксама будзе магчымасць запрашаць аніматара на святы».

Афіцыйнае адкрыццё 16 верасня — з 13.00 да 23.00.
http://nn.by/?c=ar&i=156444

https://www.traditionrolex.com/8