У Менску адзначылі Дзень беларускай вышыванкі

06.10.2014 - Новости

У Менску адзначылі Дзень беларускай вышыванкі

Цягам некалькіх гадзінаў Дзень беларускай вышыванкі наведалі больш за 1.300 чалавек – і гэта не лічачы тых, хто падцягнуўся на музычную частку, што амаль да ночы адбывалася ў невялічкай прасторы «ДК» на вуліцы Талбухіна, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

На думку Францішака Вячоркі, аднаго з каардынатараў кампаніі «Зробім лепш», адраджэнне беларускай вышыванкі, стварэнне моднага трэнду абумоўлена ўкраінскімі падзеямі. Дакладней, націскам так званага «русского мира» на суседнюю Украіну.

-  Беларусы, па-першае, адчуваюць нейкую салідарнасць з украінскім народам і іх змаганнем за права быць незалежнымі. А па-другое, беларусы саспелі да таго, каб дэманстратыўна і адкрыта паказваць сваю беларускасць. Трэнд ужо створаны, ён ужо ёсць. І галоўнае, што мы можам зрабіць, – падтрымаць яго такімі рэчамі, як Дзень вышыванкі.

Мастак Алесь Марачкін называе Дзень вышыванкі добрай альтэрнатывай афіцыйным псеўданародным святам.

- Свята, якое павінна была рабіць афіцыйная ўлада. Але ж улада настолькі дэградавала, што развешваюцца толькі велізарныя плакаты пра культуру, што нас яднае. А тут прыйшло столькі людзей. І гэта цешыць і душу, і сэрца.

Дзень беларускай вышыванкі прайшоў не толькі як фэст беларускай культуры. Падчас мерапрыемства можна было набыць тыя ж вышыванкі, стужкі, сувеніры з нацыянальнай сімволікай, зрабіць тату-арнамент. Прайшлі і майстар-класы для тых, хто хоча паспрабаваць сябе ў вышыўцы ці зрабіць нешта цікавае з гліны.

Сяргей Залескі

Фота аўтара

Рубрики: Праздники

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах