https://www.traditionrolex.com/8
<p>24 лютага споўнілася б 80-гадоў Народнаму паэту Беларусі Рыгору Барадуліну, адмыслова да юбілея лідар гурта Vuraj, саліст Белдзяржфілармоніі Сяржук Доўгушаў падрыхтаваў праграму народных песняў Вушаччыны – тых самых якія праз усё жыццё натхнялі дзядзьку Рыгора.</p>

“У адну з сустрэчаў Барадулін падарыў мне маленькую кніжачку “Песні матчыны з Вушаччыны”, якую ён уклаў з народных песняў роднага рэгіёна.
– распавядае спадар Сяргей - Гэта розныя песні – веснавыя, восеньскія, жніўныя, вясельныя, хрэсьбінныя, валачобныя, застольныя. Рэч у тым,
што менавіта ў гэтых песнях увесь Барадулін, літаральна ўсё ягонае жыццё. Песні надзвычай глыбокія – мы працуем над праграмай, ходзім як
фанатыкі, з гэтым матэрыялам няпроста працаваць – калі прыдумваеш да словаў музыку, песня літаральна пачынае дыктаваць свае ўмовы".
Канцэрт памяці Рыгора Барадуліна адбудзецца 24 лютага ў малой залі Філармоніі. Пачатак а 19-й гадзіне. У канцэрце бярэ ўдзел новы праект Сяргея Доўгушава і гурта Vuraj – Harmonic Style а так сама малады кампазітар, вядучы, артыст Белдзяржфілармоніі Вячаслаў Пяцько.

Harmonic style project
Сяржук Доўгушаў - спевы, дудкі
Яўген Курыльчык - баян
Лёня Паўлёнак - бубны, перкусія
Даша Трубіна - спевы
Стася Кузьміч – спевы

https://www.traditionrolex.com/8