Дарагія сябры! Аматары і цікаўныя беларускім фальклорам!

Запрашаем вас на творчую сустрэчу з фольк-дуэтам «Старое сяло» (Юлія Літвінава і Васіль Грынь), аўтарамі вакальнага дыска «Дарожанька», прысвечанага народнай вакальнай спадчыне Беларускага Палесся.

У праграме вас чакаюць:
- гісторыі аб стварэнні дыску
- дэманстрацыя экспедыцыйных відэаматэрыялаў, якія леглі ў аснову альбома
- фольк-віктарына ад Юліі Літвінавай (палескія загадкі) і прызы пераможцам
дыск «Дарожанька»
- кароткі майстар-клас па вакалу ад Васіля Грыня
- песні з дыска «Дарожанька» ў выкананні Юліі Літвінавай і Васіля Грыня
- магчымасць набыць дыск з асабістымі подпісамі стваральнікаў альбома

УВАГА! УВАХОД ВОЛЬНЫ!
Абавязковая рэгістрацыя на ФБ старонцы Staroje sialo альбо на ФБ старонцы крамы «Кніжная шафа».
Мера неабходная праз абмежаваную колькасьць гасцей (да 35 чалавек)

Ласкава запрашаем!
З павагай,
Юлія Літвінава
Васіль Грынь
Кнігарня «Кніжная шафа» (арганізатар)

Падзея адбудзецца:
26 лютага, 19.00, пр-т Дзяржынскага, 9
Кнігарня «Кніжная шафа»
Кантактны тэлефон: +375 17 234-48-64

http://shafa-minsk.by/