https://www.traditionrolex.com/8
<p>Гэты дыск прысвечаны захаванню спеўнага фальклору і музычнай традыцыі Беларускага Палесся. Галоўная прэзентацыя вакальнага альбома «Дарожанька» ў выкананні спевакоў Юліі Літвінавай і Васіля Грыня, запрошанага ў праект музыкі Аляксея Крукоўскага адбудзецца 20 мая 2015 года, а 19.00 (Галерэя <a href="http://TUT.BY" target="_blank">TUT.BY</a>, Мінск, праспект Дзяржынскага, 57, 9-ы паверх).</p>

Выдадзены кампаніяй VIGMA ў 2015 годзе. Матэрыялы для дыску збіраліся збольшага праз уласныя этнаграфічныя экспедыцыі з 2006 года самімі выканаўцамі і аўтарамі  вакальна-музычнага праекта «Дарожанька». Асноўная мэта – падтрымка і папулярызацыя манеры спеву без апрацовак, з захаваннем  каларыту дыялектычных і фанетычных асаблівасцяў беларускіх паўднёвых гаворак.

Госці прэзентацыі змогуць паслухаць спевы і музыку Беларускага Палесся проста ў Мінску, пачуць гісторыі пошуку песень. Сустракаць і праважаць гасцей прэзентацыі дыска «Дарожанька» будзе мінская фальклорная капэла «На таку» (кіраўнік А. Крукоўскі).

Канешне, можна будзе набыць дыск, які сам па сабе з’яўляецца выдатным набыткам і добрым падарункам беларускім альбо замежным сябрам, з фотаальбомам з відамі Палесся, з партрэтамі жыхароў палескіх вёсак, ад якіх былі пераняты песні ў дыску, з тэкстамі песень з англамоўнымі анатацыямі.

Кантакт арганізатара +375 29 631-85-69

 

https://www.traditionrolex.com/8