https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>У Мядзелі на беразе возера Мястра 30 ліпеня пройдзе традыцыйнае свята мядзельскіх азёр «Краса майго краю». У праграме свята запланавана шмат цікавых мерапрыемстваў.</strong></p>

Загадчыца дзіцячага сектара Мядзельскага гарадскога Дома культуры Аксана Мельнічэнка расказала «Край.бай»:

– Свята возера – традыцыйнае творчае мерапрыемства, якое праводзіцца ўжо шосты год. На беразе возера Мястра мы ўшаноўваем усе азёры нашай Мядзельшчыны. Сёлета таксама пройдуць конкурсы, гульні і спаборніцтвы па рыбнай лоўлі.

Праграма свята «Краса майго краю»

Цэнтральная пляцоўка «Краса майго краю»:

16.0016.20

– тэатралізаванае адкрыццё свята;

16.2020.00

– канцэртная праграма аматарскіх мастацкіх калектываў;

20.0021.00

– аквашоу;

20.0022.30

– выступленне беларускага спевака Сашы Нэма;

22.3023.30

– дыскатэка;

23.3024.00

– неонавае фаер-шоу.

Гульнёвая пляцоўка «Дзіцячыя пацешкі»

16.00–21.00

– работа дзіцячых атракцыёнаў;

16.3017.30

– гульнёвая праграма «Залатая рыбка»;

– майстар-клас па вырабе папяровых караблікаў;

– конкурс брызгалак «Абліваемся, закаляемся».

Пляцоўка «Маладзёжны перапалох»

17.30–20.30

– маладзёжнае шоу «Колар-фэст»;

18.30–22.30

– маладзёжная акцыя.

Этнаграфічная пляцоўка «Мядзельшчына  крыніца натхнення»

16.0020.00

– выстава рушнікоў і дываноў;

– работа дзяўчат-траўніц;

– брама жаданняў;

– легенды і паданні азёр Мядзельшчыны.

Пляцоўка «Рамесны карагод»

16.0020.00

– выстава-продаж вырабаў самадзейных майстроў;

– правядзенне майстар-класаў па відах рамёстваў.

Пляцоўка «Казка ў красцы»

17.0020.00

– правядзенне майстар-класу па бодзі-арту;

– сэлфі з літаратурнымі героямі.

Пляцоўка «Водная алімпіяда па-мядзельску»

08.0014.00

– спаборніцтвы па рыбнай лоўлі;

11.0013.00

– спартыўныя спаборніцтвы па пляжным валейболе;

18.0018.20

– водная феерыя.

Пляцоўка «Мядзельскія прысмакі»

16.0024.00

– смачныя пачастункі.

https://www.traditionrolex.com/8