У Назарэце адбудзецца асвячэнне мазаікі Маці Божай Будслаўскай

14.06.2014 - Новости

У Назарэце адбудзецца асвячэнне мазаікі Маці Божай Будслаўскай

500 вернікаў з Беларусі наведаюць цырымонію асвячэння мазаікі з выявай абраза Маці Божай Будслаўскай у Назарэце. Распавядае Арцыбіскуп Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

- Асвячэнне мазаікі адбудзецца 28-га чэрвеня. Самалётаў будзе столькі, колькі патрэбна, у розныя дні будуць вылятаць, у розныя дні вяртацца. 28-га ўсе сустракаюцца ў Назарэце, дзе адбудзецца Святая імша ў базіліцы, у тым месцы, дзе адбылося касцёльнае звеставанне. Пасля Святой імшы адбудзецца асвячэнне гэтай мазаікі.

Прэс-сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Беларусі ксёндз Юры Санько нагадвае, што Касцёл Беларусі ўжо мае прысутнасць у Назарэце:

- Некалькі год таму была размешчана табліца з малітвай “Ойча наш” на беларускай мове, а сёлета будзе змешчана мазаіка з выявай Маці Божай Будслаўскай, а таксама будуць пададзены контуры Беларусі - такі цэлы комплекс. Вялікая мазаіка, якая ў вышыню два метры і ў шырыню семдзесят сантыметраў.

Планавалася, што цырымонія ў Назарэце збярэ не менш за тысячу вернікаў з Беларусі, зазначае ксёндз Юры Санько, але кошт падарожжа даволі высокі ў крызісны для беларускай эканомікі час - больш за тысячу даляраў. Гэта і скарэктавала планы пілігрымкі.

Будслаўскі абраз Маці Божай - адзін з найбольш шанаваных каталіцкіх абразоў Беларусі. Цудоўнае з'яўленне Маці Божай айцам-бернардзінцам адбылося ў Будславе яшчэ ў 1588 годзе: пасля абраду святога хрышчэння народ убачыў незвычайнае святло, якое заззяла ў небе і асвяціла капліцу і хаты. З гэтага часу і пачаліся першыя паломніцтвы ў Будслаў.

Рыгор Сапяжынскі

Рубрики: Событийный Туризм

Страны: Израиль


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах