https://www.traditionrolex.com/8
<p>Як паведамляюць у Нацыянальным гісторыка-культурным музеі-запаведніку “Нясвіж”, у дні школьных канікул з 25 снежня па 11 студзеня Ратуша і Палацавы ансамбль працуюць без выхадных (акрамя 1 студзеня)!</p>

<p>З 2 па 8 студзеня усіх запрашаюць на святочную экскурсійную праграму. Так, наведвальнікам Ратушы выпадзе магчымасць набыць «квіт шчасця» і атрымаць падарунак ад Нясвіжскага магістрата. Для дзяцей балетмайстар тэатральнай школы Францішкі Уршулі Радзівіл прапануе майстар-клас старадаўняга танца.<br />
 </p>

А ў гэты час у Палацавым ансамблі Тэатральная зала ператвараецца ў «майстэрню» Марыі Дароты дэ Кастэлян Радзівіл. Наведвальнікі былой княжацкай рэзідэнцыі стануць сведкамі адраджэння палаца ў канцы XIX стагоддзя.
Кошт уваходнага квітка ў Ратушу для школьнікаў і студэнтаў  15 000 руб., для дарослых -- 30 000 руб.
Кошт уваходнага квітка ў Палацавы ансамбль для школьнікаў і студэнтаў -- 50 000 руб., для дарослых -- 100 000 руб.
Даведкі па тэлефонах: +3751770 20602, 37529 5518051, +37529 1903149.

https://www.traditionrolex.com/8