https://www.traditionrolex.com/8
<p><strong>З 24 жніўня да 4 кастрычніка наведвальнікі Малой выставачнай залы гісторыка-культурнага музея-запаведніка маюць магчымасць пазнаёміцца ??з калекцыяй фанографаў, грамафонаў, патэфонаў і грампласцінак канца XIX </strong><span style="font-family: 'Trebuchet MS'; line-height: normal;">—</span><strong> пачатку XX ст. з прыватнай калекцыі Ігара Леанідавіча Барысевіча.</strong></p>

Як вядома, гісторыя гуказапісвальных носьбітаў пачалася з 1877 года дзякуючы Томасу Эдысану. У сваіх дзённіках Томас Эдысан, вынаходнік фанографа  першага ў свеце прыбора для запісу і прайгравання гуку, успамінае: «Аднойчы, калі я працаваў над паляпшэннем тэлефона, я неяк заспяваў над дыяфрагмай тэлефона (тоненькай сталёвай пласцінкай), да якой была прыпаяная іголка. Дзякуючы дрыгаценню пласцінкі, іголка ўкалола мне палец, што прымусіла мяне задумацца. Калі б можна было запісаць гэтыя ваганні іголкі, а потым зноў правесці іголкай па такім запісе – чаму б пласцінцы не загаварыць? Вось і ўся гісторыя: не ўкалі я палец  не вынайшаў бы фанографа! ».

Аб гэтым і многім іншым вы даведаецеся, калі прыйдзеце наведаць выставу TalkingMachine.

https://www.traditionrolex.com/8