У Пінску працуе выстава амерыканскіх агітацыйных плакатаў

23.09.2014 - Новости

У Пінску працуе выстава амерыканскіх агітацыйных плакатаў

Убачыць амерыканскія агітацыйныя плакаты часоў Першай сусветнай вайны (1914–1918) магчыма ў Пінскай цэнтральнай гарадской бібліятэцы. Выстава, якая арганізавана пры дапамозе амбасады Злучаных Штатаў Амерыкі ў Беларусі, будзе працаваць да канца верасня, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Загадчыца аддзела замежнай літаратуры Алена Рамановіч паведаміла, што амерыканскія плакаты сталі брэндам і выкананыя на высокім мастацкім узроўні:

– Вядомы плакат «Ты патрэбны мне ў арміі ЗША». Яго заслуга ў стварэнні вобразу Дзядзі Сэма. Дарэчы, гэты плакат далей быў выкарыстаны і ў часы ІІ Сусветнай вайны. Усім вядомы плакат 1920 года «Ты запісаўся дабравольцам?» быў спісаны з гэтага плаката.

Экспазіцыя ўжо прадстаўлялася ў Нацыянальнай бібліятэцы ды шэрагу навуковых устаноў краіны. Цяпер чарга дайшла да Пінска, бо гарадская бібліятэка супрацоўнічае з амерыканскай амбасадай у інфармацыйна-асветніцкім кірунку.

Пятро Савіч

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах