У Пінску стала на яшчэ адно гістарычнае графіці болей

05.11.2014 - Новости

У Пінску стала на яшчэ адно гістарычнае графіці болей

Вулічны мастак Яўген Сасюра завяршае працу над выглядам былой вуліцы Тадэвуша Касцюшкі. Выява ўпрыгожыць гістарычны цэнтр і будзе нагадваць пра былую веліч горада над Пінай, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Мастак, пры падтрымцы мясцовых уладаў, выбраў фотаздымак 1930-х гадоў, на якім над Пінскам узвышаецца страчаны ў атэістычныя часы касцёл святога Станіслава. Аўтар адзначае, што ён хоча, каб пінчане не забываліся сваю гісторыю:

- Хочацца нагадаць людзям пра страчаныя гістарычныя адметнасці і хвалюючыя гістарычныя падзеі, пра тое, што было. Я ўсё жыццё пражыў у Пінску і мне хочацца аддзячыць родны горад.  

Штуршком для стварэння гістарычных графіці ў Пінску стаў агульнаберасцейскі хлебаробчы кірмаш-ярмарак “Дажынкі-2014”.

Пятро Савіч

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах