У Палацы мастацтва адкрылася выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага

05.06.2014 - Новости

У Палацы мастацтва адкрылася выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага

У Палацы мастацтва адкрылася калектыўная выстава да 150-х угодкаў паўстання пад кіраўніцтвам Кастуся Каліноўскага пад назвай «Памяць іх ценям», паведамляе «Салiдарнасць».

– Апошнім часам мы бачым шальмаванне і перагляд гісторыі ў дачыненні да падзей паўстання, – сказаў на адкрыцці выставы кіраўнік Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Сітніца. – Але ў Мінску ёсць вуліца, якая носіць імя кіраўніка паўстання. Хоць і забыты, але ёсць ордэн Каліноўскага. Прыйдзе час, будзе і помнік.

Паводле арганізатараў, гісторыя не пакідае нам выбару. У 150-я ўгодкі паўстання аўтары твораў шануюць памяць не толькі Кастуся Каліноўскага, але і кожнага шараговага яго ўдзельніка. Цэнтральная тэма выставы: унутранае і знешняе трансляванне гістарычных фактаў, захаванне калектыўнай памяці і нацыянальнага гонару.

У экспазіцыі прадстаўлены як класічныя творы выяўленчага мастацтва, скульптуры і карціны, так і інсталяцыі, якія праз схаваны сэнс падаюцца найбольш цікавымі гледачу.

Усім жадаючым можна наведаць выставу «Памяць іх ценям», якая будзе дзейнічаць у Палацы мастацтва да 16 чэрвеня.

Сяргей Балай

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах