У Полацку пачала працу школа купальскіх традыцыяў

05.07.2014 - Новости

У Полацку пачала працу школа купальскіх традыцыяў

На ўступных занятках навучэнцы паглядзелі ў канатэатры «Радзіма» дакументальны фільм "Купальскія традыцыі Полаччыны", паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Ініцыятарам стварэння школы выступіў Полацкі райвыканкам. Кажа дырэктар Полацкага музеі традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я Вольга Дамаскіна:

- У канатэатры паказваюць кіно пра Купалле. У цэнтры рамёстваў робяць майстар-класы па пляценню купальскіх вянкоў і вырабу абярэгаў. У бібліятэцы распавядалі пра кветкі і зёлкі. Майстар-класы больш-менш нармальна праходзілі, арганізавана, дзяўчаты падрыхтаваліся і зрабілі ўсё што маглі.

Наведваць школу могуць усе жадаючыя. Выпуск школы купальскіх традыцыяў з уручэннем спецыяльных сертыфікатаў адбудзецца 6 ліпеня на тэрыторыі комплексу "Полацкі Стоўнхэндж", які размешчаны ў раёне вёскі Бікульнічы. У гэтым магічным месцы ў ноч з 6 на 7 ліпеня выпускнікі змогуць прадэманстраваць атрыманыя навыкі, падзяліцца ведамі з мясцовымі жыхарамі і гасцямі свята, разам весела адпачыць.

Васіль Кроква

Рубрики: Музеи Образование

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах