У Полацку прэзентавалі арт-праект Abstract

01.06.2014 - Новости

У Полацку прэзентавалі арт-праект Abstract

У Полацку віталі творцаў – прыхільнікаў абстрактнага мастацтва. 30 траўня ў Мастацкай галерэі адбылася прэзентацыя выставы арт-праекта Abstract 2014, куратарам якога з'яўляецца віцебскі мастак Васіль Васільеў, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

У экспазіцыі карціны пераважна віцебскіх мастакоў-эксперыментатараў – Аляксандра Салаўёва, Віктара Шылко, Валянціны Ляховіч, Галіны Васільевай, Леаніда Мядзведскага, Антаніны Фалей і іншых. Акрамя Васіля Васільева ў адкрыцці выставы прыняў удзел полацкі мастак удзельнік выставы Аляксандр Канавалаў. Мастакі расказалі пра сваё разуменне выяўленчага мастацтва і пра нараджэнне абстрактнага мастацтва. Наведнікі прэзентацыі падыскутавалі з мастакамі адносна задач і мэт мастацтва.

Дарэчы, Васіль Васільеў «захварэў» на авангардызм як раз у Полацку, дзе ён жыў працяглы час. Тут у другой палове 80-х і была ўтворана мастацкая група «4-63», якая арыентавалася на эксперымент у выяўленчым мастацтве.

Abstract – адзін з сучасных аўтарскіх праектаў у мастацкім жыцці Віцебска. Аўтарам ідэі і нязменным куратарам яго на працягу 15 гадоў з'яўляецца Васіль Васільеў.

Алесь Аркуш

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах