У Польшчы працягваецца конкурс «Пазнай Беларусь»

22.01.2014 - Новости

У Польшчы працягваецца конкурс «Пазнай Беларусь»

Правядзенне конкурсу пачалося ў 2009 годзе, і на сённяшні дзень сярэдняя колькасць удзельнікаў налічвае каля 400 чалавек. Перш за ўсё гэта моладзь і дзеці ва ўзросце ад 5 да 19 гадоў, якія цікавяцца беларускай гісторыяй і культурай, паведамляе Беларускае Радыё Рацыя.

Праявіць сябе ў конкурсе можна ў самых розных намінацыях. Гэта і пластычная праца ў свабоднай тэхніцы,  і фотаздымкі, і  літаратурныя і паэтычныя творы, а таксама мультымедыйная прэзентацыя пра Беларусь.  Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца працы на польскай і беларускай мовах.

Паводле Эдуарда Швайко, дырэктара Культурнага цэнтра Беларусі ў Польшчы, галоўная мэта конкурсу – спрыяць узаемапазнанню нацыянальных культур Беларусі  і  Польшчы, а таксама развіццю творчага патэнцыялу дзяцей і моладзі.

Узнагароды самыя розныя і даволі добрыя. Нас падтрымліваюць і перадаюць падарункі самыя розныя ўстановы культуры ў Беларусі, грамадскія і дзяржаўныя арганізацыі. Некаторыя прызы мы атрымліваем тут. Усе падарункі каштоўныя. Гэта могуць быць і ноўтбукі, цыфравыя камеры і іншыя прызы. Шмат кніг заўсёды перадаем.

Конкурс працягнецца да 31 сакавіка.

Арганізатар конкурсу – Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Конкурсныя работы можна дасылаць да 31сакавіка 2014 г. на адрас:

Галоўнае праўленне

Беларускага грамадска-культурнага таварыства ў Польшчы

Zarz?d G?òwny

Bialoruskiego Towarzystwa

Spoleczno-Kulturalnego

вул. Варшаўская, 11, 15-062 Беласток

тел./факс: (085) tel. 743-51-18,

факс. 743-57-18

 

ul. Warszawska 11, 15-062 Bia?ystok

тел./факс: (085) tel. 743-51-18,

fax. 743-57-18

Кася Бергель

Рубрики: Конкурс

Страны: Беларусь Польша


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах